28.12.2023
28 снежня ў чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. Астрэйкі прайшло "Кніжнае дэфіле "Сустракаем па вокладцы"".
Гэта падагульняючае мерапрыемства творчага раённага конкурсу супер вокладак "Дрэс-код для старой кнігі" ў рамках сумеснага
праекта бібліятэкі і школы мастацтваў. У конкурсе ўдзельнічалі 37 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго раёна, абсалютная большасць
якіх - вучні Сямашка С.С. і Маліноўскай А.А. з нашай школы. На працягу некалькіх месяцаў юныя мастакі прыдумлялі, малявалі і
клеілі новыя вокладкі для сваіх любімых кніг. З іх работнікі бібліятэкі скампанавалі яркую і цікавую выставу, якую можна ўбачыць,
наведаўшы чытальную залу. Сёння юнакоў чакалі вясёлыя конкурсы, віншаванні Дзеда Мароза, загадкі, уручэнне дыпломаў і прызоў
пераможцам, сертыфікатаў і салодкіх сувеніраў усім удзельнікам. Скончылася мерапрыемства прэм'ерным праглядам відэа
спектакля "Калядная батлейка" паводле казкі У. Караткевіча "Чартаў скарб". Спектакль падрыхтавалі навучэнцы мастацкага
аддзялення ў Слабада-Кучынскай школе пад кіраўніцтвам Маліноўскай А.А.