Націсніце для прагляду малюнка

Афармленне фае школы "Цмок царства"

25.12.2023

Вучні класаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва разам з настаўнікам Мароз М.А. віншуюць усіх навучэнцаў,

іх бацькоў, выкладчыкаў і гасцей школы з надыходзячым Новым годам! У якасці падарунка яны прыгатавалі

вельмі атмасфернае і святочнае афармленне фае школы пад назвай "Цмок царства". У стылізаваным прыбраным

замку размясціліся фігуркі Караля, Прынцэсы, Прынца, Рыцара і яго вернага Каня. Гэтых персанажаў выканалі

вучаніцы 3 класа ДПМ. Гэтак жа ў замку насяляюць мініяцюрныя маляўнічыя Дракончыкі з фетру з вышыўкай,

якія старанна майстравалі дзеці з 1 класа ДПМ. Казачную атмасферу дапаўняюць пано-бацікі з выявамі драконаў,

выкананыя старшакласнікамі.

Галерэя малюнкаў

  • Падзяліцца

Інтэрнэт рэсурсы