02.11.2023
Заўсёды радасна адзначаць, што гады вучобы ў нашай школе працягнуліся свядомым выбарам
творчай прафесіі. Так адбылося і з выпускніцай класа ДПМ Дар'яй Драко (настаўнік Мароз М.А.).
Цяпер яна - студэнтка 4 курса Беларускага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа па
спецыяльнасці "Дызайн, графічны дызайн".
1 лістапада ў актавай зале нашай школы адбылася прэзентацыя выставы Дар'і. Гасцямі былі навучэнцы
мастацкага аддзялення, выкладчыкі. Аўтарка работ падзялілася ўражаннямі аб тым, як праходзіць вучоба ў
каледжы, якія творчыя праекты выконвала, распавяла аб распрацоўцы дызайну дзіцячай кнігі, казку для
якой склала сама. Слухачы даведаліся, што такое фірмовы стыль у дызайне і навошта трэба шмат
практыкавацца ў малюнку і кампазіцыі.
Госці прэзентацыі засталіся пад уражаннем ад работ і апавядання будучага дызайнера, адзначыўшы, што інфармацыя аказалася вельмі карыснай для тых навучэнцаў мастацкага аддзялення, якія гэтак жа хацелі б рэалізаваць сябе ў такой жа прафесіі.