13.10.2023
Навучэнцы 3 класа ДПМ (настаўнік Мароз Мілана Анатольеўна) падрыхтавалі віншавальны
куток у фае школы да Дня Маці.
Сланечнікі - яркія, прыгожыя кветкі, напоўненыя цяплом і святлом летняга сонца, з'явіліся
натхняльным матывам для віншавання. Усе работы выкананы ў жывапіснай тэхніцы з
выкарыстаннем графічных элементаў.
Навучэнцы 3 класа запісалі відэа і фота віншавання для сваіх маці на фоне гэтай выставы.
Разам са сваім педагогам хлопцы віншуюць усіх мам з цудоўным святам і жадаюць сонечных
усмешак і радасці ў душы!