02.10.2025
30 верасня ў ДУА "Капыльская дзіцячая школа мастацтваў" адкрыўся музычны сезон. Лаўрэат Міжнародных конкурсаў Алена Навуменка (фартэпіяна) пазнаёміла слухачоў з творчасцю В. А. Моцарта, С. В. Рахманінава, Р. Шумана, Ф. Ліста, П. І. Чайкоўскага, М. Плятнёва. Дзеці з захапленнем слухалі знаёмыя творы, актыўна адказвалі на пытанні пра жыццё і творчасць кампазітараў.